Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Выхаванне творчасцю

Дата: 22 декабря 2020 в 08:01
Автор: Ганчук В. В.
145 просмотров

Выхаванне творчасцю

Дзіцячы тэатральны калектыў – гэта развіваючы асяродак, унікальны сродак навучання, выхавання і псіхалагічнай карэкцыі асобы ў сучаснай адукацыйнай прасторы.

Аб’яднанні па інтарэсах тэтральнага накірунку (а іх у гімназіі тры: “Заўтра”, “Крынічка” і “Роднае слова”) – своеасаблівы арыенцір у свеце культурных каштоўнасцей. За час іх дзейнасці на сцэне гімназіі пад кіраўніцтвам Касцевіч Тамары Міхайлаўны, педагога, ўлюбёнага ў сваю справу, былі пастаўлены дзясяткі п’ес беларускіх класікаў і сучасных драматургаў.  Кожны год юныя акцёры радуюць гледачоў новым спектаклем.   

 Не стаў выключэннем і гэты год. 19 снежня тэатральная група “Заўтра”   запрасіла гімназістаў на прэм’еру спектакля па п’есе Каятана Марашэўскага “Камедыя”. Ролі выконвалі ўжо “сталыя акцёры”, выпускнікі гімназіі 2021 года: Шагойка Мікіта, Аўтуховіч Антон, Керына Настасся і вучань 10 класа Барысевіч Ілья.

Прыемна было бачыць, як гурткоўцы адчуваюць сцэну, правільна рухаюцца на ёй, не губляюцца ў нечаканай сітуацыі, як цудоўна валодаюць роднай беларускай мовай.

 Сустрэча з мастацтвам прынесла асалоду і юным артыстам і іх удзячным гледачам.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.