Новости
20 сакавіка ў Бярэзінскай гімназіі адбылася сустрэча вучняў з сучасным беларускім пісьменнікам Алесем Бычкоўскім. Пад час сустрэчы вучні даведаліся, што Аляксаксандр атрымаў сярэднюю адукацыю ў Бярэзінскай гімназіі, закончыў факультэт журналістыкі БДУ, працаваў у рэдакцыі газеты " Бярэзінская панарама".
Пісьменнік расказаў пра тое, як стаў пісьменнікам, пра свае дасягненні і дасягненні іншых сучасных пісьменнікаў, чые творы ён бы параіў пачытаць сучаснай моладзі.
Алесь Бычкоўскі піша па- беларуску ў розных жанрах. Гэта і фэнтэзі, і фантастыка, і містычны рэалізм.
Сустрэча была вельмі карыснай і цікавай. Хочацца пажадаць аўтару поспехаў у яго творчых задумах.