Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Сустрэча з пісьменнікам

Дата: 30 ноября 2017 в 11:42, Обновлено 30 ноября 2017 в 11:43
Автор: Милько Т. Н.
1 978 просмотров

Па слядах сучасных пісьменнікаў
“Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі адзін – той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным”.
У наш час крытычна мала людзей, якія ўмеюць і могуць правільна і граматна гаварыць на роднай мове без цяжкасцяў. Аднак, і сучасных пісьменнікаў, якія пішуць свае творы на беларускай мове, таксама не вельмі многа.
Аляксей Шэін - адзін з нямногіх, хто працягвае павялічваць колькасць беларускамоўных кніг. «Сем камянёў» - гэта першы і далёка не апошні яго раман, які выйшаў у свет у 2015 годзе больш чым двухтысячным накладам, што ўжо з'яўляецца вялізным поспехам. Жаданне стварыць сваю кнігу было ў яго з ранняга дзяцінства, таму што ён заўсёды марыў быць пісьменнікам. І гэтая мара з цягам часу спраўдзілася. Сюжэт свайго першага рамана прыйшоў яму на розум ужо даўно, аднак, прызнаецца пісьменнік, рукі ніяк не даходзілі ўвасобіць яго ў жыццё. Працэс прыпыніўся пасля напісання першых жа старонак. Час ішоў, аднак праца стаяла на месцы. І аднойчы, узяўшы сябе ў рукі, пісьменнік пачаў старанна працаваць над будучым раманам, паставіўшы сабе мэтай пісаць па 250 слоў у дзень. Слова за словам, старонка за старонкай, і праз некаторы час кніга была скончана. Вядома, без цяжкасцяў не абышлося, але ўсе яны былі паспяхова пераадолены.
І вось кніга напісана, надрукавана і выстаўлена на продаж у крамах найбуйнейшых гарадоў краіны. І хай яна была створана ў першую чаргу для падлеткаў, аднак многіх дарослых яна таксама зачапіла. Кніга “Сем камянёў” – не толькі цікавы прыгодніцкі раман. У ёй таксама прысутнічаюць разважанні пра веру, праўду, Творцу.
Ёсць у гэтай кнізе адна незвычайная якасць: менавіта яна здольная пераадолець стэрэатып сучаснага падлетка, што ўсё беларускае – нецікавае. Пакуль што не знайшлося ніводнага чытача, які б кінуў чытаць "Сем камянёў". Усе дачытваюць да канца і патрабуюць працягу.
Прыгожая легенда, пакладзеная ў аснову сюжэту, чароўная крыніца, у якой гэта легенда суправаджаецца небяспечнай быллю, мужныя героі і бязлітасныя ворагі, першае каханне і першая здрада – усе тое, чаго чакаюць падлеткі ад літаратуры, яны адшукаюць у захапляльным свеце "Сямі камянёў".
Раман А. Шэіна “Сем камянёў” адыграў значную ролю ў жыцці вучаніцы Бярэзінскай гімназіі Ганчарук Ірыны і яе настаўніцы Мілько Таццяны Мікалаеўны. Менавіта, даследчая работа па гэтаму раману, які пакуль што зусім не даследаваны, прынесла заслужаную ўзнагароду на абласной навуковай канферэнцыі “ Прырода. Навука. Чалавек”, якая адбылася ў горадзе Мінску ў кастрычніку 2017 года нашай вучаніцы і яе настаўніцы. Дзяўчына была ўзнагароджана дыпломам другой ступені, заняла другое месца сярод 13 работ, заяўленых у фінальны тур навуковай канферэнцыі.
У сваёй рабоце Ірына паспрабавала знайсці і прааналізаваць біблейскія вобразы і сюжэты рамана, паказала, як праз даступны падлеткам жанр фэнтэзі можна данесці высокія хрысціянскія каштоўнасці веры і любові да чытачоў. І раман, і работа вельмі актуальны ў наш час, калі ў пагоні за матэрыяльным дабрабытам, многія забываюць і пра духоўнасць, і пра мараль.
Хочацца сказаць, што праца над раманам працягваецца. Дзеля папулярызацыі чытання па- беларуску, пісьменнік Аляксей Шэйн быў запрошаны на сустрэчу з вучнямі і настаўнікамі ў Бярэзінскую гімназію. У цёплай і гасціннай атмасферы прайшла сустрэча, вучні змаглі задаць пытанні аўтару, на якія атрымалі цікавыя адказы. Аляксей правёў віктарыну, каб выявіць, наколькі вучні ведаюць творы беларускіх аўтараў, узнагародзіў пераможцаў прызамі: паштоўкамі, дыскамі, торбачкамі, з выявамі нацыянальных герояў Беларусі. Хочацца сказаць, што Аляксей Шэін не толькі пісьменнік, ён яшчэ і грамадскі дзеяч, стваральнік і арганізатар беларускамоўных курсаў, сапраўдны патрыёт сваёй Радзімы.
Таццяна Мікалаеўна Мілько гасцінна запрасіла пісьменніка наведаць Бярэзінскі музей Драўлянай лыжкі, дзе Аляксей змог пабачыць незвычайныя экспанаты, створаныя рукамі мясцовых майстроў, змог паслухаць цікавы расповед Марыны Рыгораўны Лабковіч пра музей і яго гісторыю.
Пасля сустрэчы аўтар паабяцаў напісаць п’есу для вучняў, якія займаюцца ў тэатральным гуртку Бярэзінскай гімназіі. Будзем з нецярпеннем чакаць новыя шэдэўры Аляксея Шэіна. І спадзяёмся, што ў хуткім часе запросім ўсіх аматараў тэатральных пастановак на прэм’еру ў Бярэзінскую гімназію.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.